Са студзеня 2021 года кітайская паліцыя знайшла больш за 2600 прапаўшых без вестак або выкрадзеных дзяцей

2021-07-13 16:18:58
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Са студзеня 2021 года па ўсім Кітаю былі знойдзеныя або выратаваныя 2609 дзяцей, якія лічыліся прапаўшымі без вестак або выкрадзенымі, уключаючы некалькіх чалавек, якія ўжо сталі дарослымі. Пра гэта заявіла ў аўторак Міністэрства грамадскай бяспекі КНР.

Гэта новыя даныя аб выніках агульнанацыянальнай кампаніі па ўз'яднанні такіх дзяцей з іх сем'ямі, разгорнутай міністэрствам у студзені бягучага года.

У межах кампаніі затрыманыя 372 чалавекі, якія падазраюцца ў выкраданні дзяцей, паведамілі на прэс-канферэнцыі. Сярод знойдзеных і выратаваных максімальная працягласць расстання са сваёй сям'ёй дасягнула 61 года.

Таксама стала вядома, што са студзеня праваахоўныя органы краіны раскрылі 147зацягнутых спраў, звязаных з выкраданнем або гандлем дзецьмі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ