Кітай дапаможа Украіне атрымаць перамогу над пандэміяй — Сі Цзіньпін

2021-07-14 14:01:22
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 13 ліпеня заявіў, што Кітай гатовы працягваць умацоўваць супрацоўніцтва з Украінай у галіне вакцын і ў сферы традыцыйнай кітайскай медыцыны, каб дапамагчы Украіне атрымаць перамогу над COVID-19.

Сі Цзіньпін зрабіў гэтую заяву ў ходзе тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Як адзначыў Сі Цзіньпін, з таго моманту, як Кітай і Украіна дзесяць гадоў таму ўсталявалі адносіны стратэгічнага партнёрства, адносіны паміж дзвюма краінамі захоўваюць тэндэнцыю здаровага і стабільнага развіцця. У супрацоўніцтве ў розных сферах былі дасягнуты пазітыўныя вынікі, што прынесла народам абедзвюх краін адчувальную карысць, сказаў старшыня КНР.

Ён таксама заявіў, што з мінулага года бакі агульнымі намаганнямі змагаюцца з пандэміяй COVID-19 і развіваюць супрацоўніцтва ў галіне вакцын і ў іншых галінах, што дазволіла паглыбіць дружбу паміж народамі абедзвюх краін.

Кітай гатовы разам з Украінай працягваць традыцыйнае сяброўства, паглыбляць паразуменне, умацоўваць практычнае супрацоўніцтва і скарыстацца 30-й гадавінай устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі ў наступным годзе для актыўнага прасоўвання кітайска-ўкраінскіх адносін і садзейнічання абодвум краінам у больш эфектыўнай рэалізацыі іх уласных мэтаў развіцця, дадаў Сі Цзіньпін.

Адзначыўшы, што ў цяперашні час у свеце фіксуюцца новыя хвалі пандэміі COVID-19, Сі Цзіньпін заявіў, што атрымаць перамогу ў гэтай цяжкай барацьбе чалавецтва з вірусам магчыма толькі шляхам адзінства і супрацоўніцтва ўсёй сусветнай супольнасці.

Акрамя таго, Сі Цзіньпін таксама дадаў, што бакі павінны разглядаць высакаякаснае сумеснае будаўніцтва "Пояса і шляху" як магчымасць для прасоўвання супрацоўніцтва ў галіне інфраструктуры, у сферы чыгуначных перавозак па маршруце Кітай-Еўропа, для ўмацавання супрацоўніцтва, што датычыцца сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама для пашырэння гуманітарных абменаў і супрацоўніцтва.

У сваю чаргу, У. Зяленскі сказаў, што ва ўмовах пандэміі COVID-19 Кітай своечасова прадаставіў Украіне каштоўную дапамогу, што адыграла важную ролю ў барацьбе краіны з гэтым захворваннем. Бакі будуць умацоўваць супрацоўніцтва ў галіне вакцын, у медыцыне і ў іншых галінах.

Адзначыўшы, што Украіна імкнецца да развіцця больш цеснага ўкраінска-кітайскага стратэгічнага партнёрства, У. Зяленскі заявіў, што Украіна цвёрда прытрымліваецца прынцыпу аднаго Кітая. Яна разлічвае скарыстацца 10-й гадавінай устанаўлення стратэгічнага партнёрства і 30-й гадавінай устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі як магчымасцю для прасоўвання абменаў і супрацоўніцтва з Кітаем у розных галінах, сказаў прэзідэнт.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ