У Кітаі прадставілі бабслейныя санкі ўласнай распрацоўкі

2021-07-14 14:03:02
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Першы боб /санкі для бабслею/ кітайскай вытворчасці прадстаўлены ў парку "Шоўган" — штаб-кватэры арганізацыйнага камітэта зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне.

Для стварэння кітайскага боба з нуля было заснавана навукова-інавацыйнае аб'яднанне 12 галіновых арганізацый, паведамілі ў Цэнтры кіравання зімовымі відамі спорту Галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення па справах фізкультуры і спорту КНР.

Санкі выраблены з кампазіцыйных матэрыялаў на аснове вугляродных валокнаў, што забяспечвае іх лёгкасць. Корпус боба мае абцякальную форму.

Пасля некалькіх цыклаў выпрабаванняў былі аптымізаваныя 10 ключавых параметраў боба, дзякуючы чаму каэфіцыент лабавога супраціву стаў на 8 працэнтаў ніжэй, чым у замежных аналагаў.

У цяперашні час кітайскія санкі для бабслею праходзяць працэдуру сертыфікацыі ў Міжнароднай федэрацыі бабслею і скелетону, і, як чакаецца, на зімовых Алімпійскіх гульнях у Пекіне кітайскія спартсмены ўпершыню прымуць удзел у спаборніцтвах на санках айчыннай распрацоўкі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ