Павялічыўся тавараабарот з краінамі, размешчанымі ўздоўж "Пояса і шляху", за першае паўгоддзе 2021 года
Аб'ём знешняга гандлю паміж Кітая з краінамі, размешчанымі ўздоўж "Пояса і шляхі", значна вырас у першым паўгоддзі. За першыя шэсць месяцаў знешнегандлёвы абарот Кітая павялічыўся на 27,5% — да 5,35 трлн юанеяў, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР Лі Куйвэнь.
За той жа перыяд аб'ём гандлю з краінамі ўздоўж "Пояса і шляху" склаў 29,6% агульнага аб'ёму знешняга гандлю Кітая. Па словах чыноўніка, за мінулыя шэсць месяцаў экспарт Кітая ў вышэйпаказаныя краіны павялічыўся на 29,1% дзякуючы гандлю аўтамабільнай прадукцыяй.
Акрамя таго, за перыяд са студзеня па чэрвень 2021 года імпарт Кітая з гэтых краін вырас на 25,6%, а прырост імпарту сырой нафты, сельскагаспадарчых прадуктаў і карысных выкапняў застаўся на стабільным узроўні.
Міжнародныя чыгуначныя грузаперавозкі па маршрутах Кітай-Еўропа ўнеслі вялікі ўклад у забеспячэнне стабільнасці гандлю паміж Кітаем і краінамі, размешчанымі ўздоўж "Пояса і шляху". Паводле даных Кітайскай дзяржаўнай чыгуначнай карпарацыі, у першым паўгоддзі бягучага года па маршрутах Кітай-Еўропа праехала 7377 грузавых цягнікоў, што на 43% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Цэнтральныя і заходнія рэгіёны Кітая павялічылі сваю прысутнасць у супрацоўніцтве з гэтымі краінамі. За першае паўгоддзе знешні тавараабарот гэтых рэгіёнаў і краін, размешчаных уздоўж "Пояса і шляху", склаў 19% агульнага аб'ёму гандлю Кітая з данымі краінамі.