Кітай і Таджыкістан дасягнулі дамоўленасцяў па чатырох пытаннях -- Ван І
Член Дзяржсавета, міністр замежных спраў КНР Ван І ў аўторак сумесна з міністрам замежных спраў Таджыкістана Сіраджыдзінам Мухрыдзінам сустрэліся з журналістамі.
Ван І адзначыў, што правёў плённыя перамовы з міністрам С. Мухрыдзінам. Бакі абмеркавалі супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі ва ўсіх галінах і дасягнулі дамоўленасцяў па шырокіму коле пытанняў.
Бакі дамовіліся ажыццяўляць будаўніцтва супольнасці развіцця. Трымаючы курс на высакаякаснае сумеснае будаўніцтва "Пояса і шляху", Кітай і Таджыкістан маюць намер паскорыць прасоўванне супрацоўніцтва па ключавых праектах.
Бкі вырашілі накіроўваць сумесныя намаганні па стварэнні супольнасці ў галіне бяспекі. Самымі актуальнымі задачамі ў гэтым кірунку з'яўляюцца каардынацыя пазіцый у адказ на змяненне сітуацыі ў Афганістане, стабілізацыя сітуацыі на таджыкска-афганскай мяжы, барацьба з тэрарызмам і прадухіленне пранікнення знешніх сіл, якія пагаршаюць становішча ў Цэнтральнай Азіі.
Бакі дамовіліся ажыццяўляць сумеснае будаўніцтва супольнасці ў галіне аховы здароўя. Згуртавацца ў барацьбе з COVID-19 -- задача першараднай важнасці. Кітай будзе працягваць аказваць Таджыкістану падтрымку вакцынамі і дапамагаць у стварэнні цэнтра традыцыйнай медыцыны для ўдасканалення лячэбна-санітарнай сістэмы.
Бакі павінны садзейнічаць будаўніцтву супольнасці адзінага лёсу. Неабходна ўмацоўваць каардынацыю ў міжнародных і рэгіянальных справах, рашуча абараняць міжнародны парадак і выступаць супраць ўмяшання ва ўнутраныя справы іншых краін.