Кіраўнік МЗС Філіпін высока ацаніў супрацоўніцтва з Кітаем у барацьбе з эпідэміяй

2021-07-14 17:08:47
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кіраўнік МЗС Філіпін Тэадора Локсін у аўторак заявіў, што яго краіна і Кітай вядуць "незвычайнае супрацоўніцтва" ў барацьбе з COVID-19.

Выступаючы на відэаканферэнцыі па абмене вопытам супрацьдзеяння інфекцыі, міністр падзякаваў КНР за дапамогу ў забеспячэнні бяспекі грамадскай аховы здароўя Філіпін, уключаючы прадастаўленне неабходных медыцынскіх матэрыялаў і вакцын. Кітай таксама накіраваў у краіну групу мед экспертаў для абмену вопытам барацьбы з эпідэміяй, дадаў ён. "Філіпіны ад усяго сэрца дзякуюць Кітаю", -- падкрэсліў Т. Локсін.

Намеснік галоўнага каардынатара супрацьэпідэмічных мер філіпінскага ўрада Вінс Дысан выказаў падзяку КНР за адпраўку ў краіну вакцын ад каранавіруса, назваўшы Кітай найбуйнейшым пастаўшчыком падобных прэпаратаў на Філіпіны.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ