На Хайнане пачалося будаўніцтва першага ў свеце наземнага малога модульнага рэактара
У паўднёвакітайскай правінцыі Хайнань пачалося будаўніцтва першага ў свеце наземнага малога модульнага рэактара, які будзе выкарыстоўвацца ў камерцыйных мэтах.
Праект, які выкарыстоўвае тэхналогію айчыннай распрацоўкі ACP100, будзе ажыццёўлены на базе атамнай электрастанцыі Чанцзян.
Шматмэтавы рэактар з вадой пад ціскам разглядаецца ў Кітаі як важнае дасягненне незалежнай тэхналагічнай інавацыйнай дзейнасці пасля ядзернага рэактара трэцяга пакалення айчыннай распрацоўкі "Хуалун-1".
У адрозненне ад больш буйнога рэактара "Хуалун-1", рэактар ACP100 магутнасцю 125 МВт прызначаны не толькі для выпрацоўкі электраэнергіі, але і для гарадскога ацяплення і астуджэння, прамысловай вытворчасці пары і апраснення марской вады.
ACP100 стаў першым у свеце малым модульным рэактарам, ухваленым МАГАТЭ ў 2016 годзе.