У Кітаі з канвеера сышоў 8-мільённы грузавік "Цзефан"
З канвеера завода кампаніі FAW у Чанчуне, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Цзілінь /Паўночна-Усходні Кітай/, у аўторак сышоў грузавік J7, які стаў 8-мільённым грузавым аўтамабілем уласнай распрацоўкі пад маркай "Цзефан".
Паводле статыстыкі, па выніках першага паўгоддзя FAW выпусціла 267770 транспартных сродкаў і прадала 339230 грузавікоў, што на 15,3% і 21,9% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
FAW -- калыска кітайскага аўтамабілебудавання. Першы грузавік "Цзефан" сышоў з яго канвеера 13 ліпеня 1956 года. Зараз Кітай пастаўляе аўтамабілі гэтай маркі ў больш чым 80 краін.