Шанхай стане "горадам тысячы паркаў" да 2025 года
Шанхай плануе павялічыць колькасць гарадскіх паркаў да тысячы да 2025 года, заявіў на днях муніцыпалітэт Шанхая. У адпаведнасці з планам, за перыяд 2021-2025 гг. у жылых мікрараёнах Шанхая будзе пабудавана 50 паркаў, а ў сельскай мясцовасці -- 200, таксама будзе пабудавана і рэканструявана 300 дваравых паркаў.
"План тысячы паркаў" з'яўляецца адным з асноўных крокаў Шанхая на шляху да трансфармацыі ў "горад паркаў" за перыяд 14-й пяцігодкі /2021-2025/.
"Гэты план закліканы павысіць узровень камфорту гараджан, умацаваць "мяккую сілу" горада і ажыццявіць інтэграцыю зялёных насаджэнняў і гарадской прасторы ў Шанхаі", -- адзначыў галоўны інжынер Шанхайскага ўпраўлення па гарадскім азеляненні і добраўпарадкаванні Чжу Сіньцзюнь.