У Шанхаі адкрылася выстава, прысвечаная гісторыі навучання кітайскіх студэнтаў у Савецкім саюзе

2021-07-16 12:06:04
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Шанхаі адкрылася тэматычная выстава архіўных матэрыялаў, прысвечаная гісторыі навучання кітайскіх студэнтаў у Савецкім саюзе і ў краінах постсавецкай прасторы.

На выставе прадстаўлена больш за 180 прадметаў, уключаючы сшыткі, медалі аб заканчэнні вучобы і ваенныя шынялі, а таксама звыш 400 фатаграфій і дакументаў. Выстава ўсебакова асвятляе гістарычны працэс навучання кітайскіх студэнтаў у Савецкім саюзе і ў краінах постсавецкай прасторы.

"Свет і ваш, і наш, але, у рэшце рэшт, ён належыць вам", — сказаў старшыня Маf Цзэдун, выступаючы ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце ў 1957 годзе.

Па словах Шэнь Цзэюаня, які паступіў у МДУ ў 2015 годзе і навучаўся там па спецыяльнасці сусветная палітыка, на выставе на яго асоба глыбокае ўражанне зрабілі акуратныя і падрабязныя лекцыі студэнтаў таго часу. "На сённяшні дзень eмовы навучання за мяжой значна лепшыя, чым у той час", — заявіў ён.

У цяперашні час адна з частак выставы таксама праходзіць у Пекіне.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ