Кітай апублікаваў дырэктыву па рэформах і адкрытасці высокага ўзроўню ў шанхайскім раёне Пудун
У Кітаі 15 ліпеня была апублікавана дырэктыва па падтрымцы рэформаў і адкрытасці высокага ўзроўню ў раёне Пудун горада Шанхай.
Дырэктыва апублікаваная ЦК КПК і Дзяржсаветам. У ёй пералічваюцца меры, закліканыя ператварыць Пудун у перадавы раён сацыялістычнай мадэрнізацыі.
Як адзначаецца ў дакуменце, да 2035 года ў Пудуне будзе забяспечана ўсебаковая пабудова мадэрнізаванай эканомікі, мадэрнізаваных гарадскіх кварталаў і мадэрнізаванай сістэмы кіравання. Узровень гарадскога развіцця раёна і яго міжнародная канкурэнтаздольнасць будуць аднымі з самых высокіх у свеце.
У дырэктыве таксама паказваецца, што да 2050 года Пудун стане важным гарадскім раёнам, які будзе валодаць прывабнасцю, крэатыўнасцю, канкурэнтаздольнасцю і ўплывам глабальнага маштабу. Ён стане глабальным узорам эфектыўнага гарадскога кіравання.