Кітай сур'ёзна занепакоены пасадкай ваеннага самалёта ЗША на Тайване — Мінабароны КНР

2021-07-16 12:16:08
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай сур'ёзна занепакоены паведамленнямі ў СМІ аб пасадцы ваенна-транспартнага самалёта ЗША на Тайване. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны КНР У Цянь 15 ліпеня.

Тайвань з'яўляецца неад'емнай часткай Кітая, адзначыў У Цянь. "Любое замежнае ваенна-паветранае судна для ажыццяўлення пасадкі на кітайскай тэрыторыі павінна атрымаць дазвол ўрада КНР. Любыя ўварванні замежных самалётаў ў паветраную прастору Кітая прывядуць да сур'ёзных наступстваў", — заявіў ён.

"Мы з усёй сур'ёзнасцю заклікаем Злучаныя Штаты неадкладна спыніць авантурныя і правакацыйныя дзеянні і не дапускаць небяспечнага абвастрэння сітуацыі ў Тайваньскім праліве", — указаў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны КНР.

"Мы папярэджваем адміністрацыю Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі Тайваня, што не варта няправільна ацэньваць сітуацыю, праяўляць залішнюю даверлівасць. Уступленне ў змову са знешнімі сіламі могуць толькі паставіць Тайвань ў небяспечнае становішча", — дадаў У Цянь.

Паводле яго слоў, Кітай павінен быць і абавязкова будзе адзіным. Ніхто не павінен недаацэньваць цвёрдую рашучасць, непахісную волю і велізарную здольнасць кітайскага народа ў абароне дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці сваёй краіны. Народна-вызваленчая армія Кітая знаходзіцца ў стане павышанай баявой гатоўнасці і прыме ўсе неабходныя меры, каб рашуча спыніць любыя спробы дамагчыся "незалежнасці Тайваня", падкрэсліў У Цянь. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ