КПК выказала ўдзячнасць за віншавальныя пасланні з нагоды 100-гадовага юбілею
КПК выказала ўдзячнасць за атрыманыя з-за мяжы віншавальныя пасланні з нагоды 100-годдзя заснавання КПК.
Кампартыя Кітая атрымала віншавальныя пасланні ад палітычных партый, урадаў і парламентаў замежных краін, міжнародных арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў, замежных лідараў, дыпламатычных прадстаўнікоў замежных дзяржаў у КНР, кітайцаў, якія пражываюць за мяжой, а таксама суайчыннікаў з Сянгана, Аамэня і Тайваня.
Канцылярыя ЦК КПК і Аддзел міжнародных сувязяў ЦК КПК у апублікаванай 15 ліпеня заяве выказалі шчырую падзяку за віншаванні.