Больш за 80 працэнтаў дарослага насельніцтва ў Шанхаі прайшлі поўны курс вакцынацыі
Больш за 18 млн жыхароў г. Шанхай прайшлі поўны курс вакцынацыі ад COVID-19, які складаецца з двух доз вакцыны. На іх долю прыпадае 81,9% дарослага насельніцтва ва ўзросце ад 18 гадоў, паведамілі мясцовыя ўлады ў чацвер.
Па стане на 14 ліпеня, у Шанхаі было ўведзена 36,89 млн доз вакцын супраць COVID-19. Такім чынам, у гэтым мегаполісе паступова фарміруецца калектыўны імунітэт.
Масавая вакцынацыя ад COVID-19 стартавала ў Шанхаі 1 сакавіка.
Па стане на 13 ліпеня ў Кітаі было ўведзена больш за 1,4 млрд доз вакцын супраць COVID-19. Краіна працягвае нарошчваць тэмпы вакцынацыі, паведаміў Дзяржаўны камітэт па справах аховы здароўя КНР.