Кітайскі марсаход пераадолеў 450 метраў па паверхні Чырвонай планеты
Кітайскі марсаход "Чжужун" пераадолеў 450 метраў па паверхні Чырвонай планеты, паведамілі ў чацвер у Цэнтры месячных даследаванняў і касмічнай праграмы.
Пасля здзяйснення пасадкі на паверхню Марса ровер "Чжужун" рухаўся ў паўднёвым напрамку ў рамках даследчай экспедыцыі. Навігацыйна-тапаграфічная камера фатаграфуе ландшафты Марса кожны дзень.
Самыя апошнія здымкі, атрыманыя наземнай станцыяй, захавалі парашут і заднюю крышку пасадачнага модуля на паверхні планеты на адлегласці 30 метраў ад марсахода.
Па стане на чацвер, "Чжужун" адпрацаваў на Марсе 60 марсіянскіх сутак. Марсіянскія суткі на 40 хвілін даўжэйшыя за зямныя.