Здача ў эксплуатацыю новай чыгункі садзейнічае развіццю турызму ў Тыбеце
Увядзенне ў эксплуатацыю чыгункі Лхаса-Ліньчжы садзейнічае развіццю мясцовай турыстычнай індустрыі, паведамілі ва ўпраўленні турызму горада Ліньчжы Тыбецкага аўтаномнага раёна.
Па выніках першага паўгоддзя колькасць кітайскіх і замежных падарожнікаў павялічылася на 10,89% у параўнанні з тым перыядам пазамінулага года, склаўшы 5,03 мільёна чалавек. Даходы ад турызму дасягнулі 3,93 млрд юаняў.
Лінія Лхаса-Ліньчжы ўведзена ў эксплуатацыю 25 чэрвеня. Дзякуючы ёй час у дарозе паміж двума гарадамі складае 3,5 гадзіны.
Ліньчжы сёлета зможа прыняць больш за 10 млн гасцей. Да 2025 года Тыбет штогод змогуць наведваць 61 млн чалавек, а гадавы прыбытак ад турызму дасягне 64 млрд юаняў.