У Кітаі запусцілі анлайн-гандаль квотамі на выкіды вуглякіслага газу

2021-07-16 15:28:51
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі ў пятніцу запушчаны анлайн-фармат гандлю квотамі на выкіды вуглякіслага газу. Гэты крок зроблены ў мэтах аказання садзейнічання скарачэнню выкідаў вугляроду і ажыццяўленню намечаных мэтаў у гэтым аспекце ў краіне. Пра гэта заявіла Міністэрства экалогіі і навакольнага асяроддзя КНР.

У першы спіс прадпрыемстваў, ахопленых кітайскім рынкам гандлю квотамі на выкіды вуглякіслага газу, уваходзіць больш за 2 тыс. прадпрыемстваў сферы выпрацоўкі электраэнергіі. Паводле ацэнкі Міністэрства экалогіі і навакольнага асяроддзя, аб'ём выкідаў вугляроду гэтых прадпрыемстваў перавышае 4 млрд тон штогод.

Гандаль квотамі -- гэта працэс куплі і продажу дазволаў на выкід вугляроду і іншых відаў парніковага газу. Атрымаўшы размеркаваныя квоты на выкід вугляроду, прадпрыемствы могуць прадаваць залішнія для іх квоты іншым прадпрыемствам, якія дадаткова маюць такую патрэбу.

Будаўніцтва кітайскага рынку гандлю квотамі на выкіды вуглякіслага газу запушчана ў 2017 годзе пасля пілотных гандлёвых аперацый у гэтай сферы ў некаторых раёнах краіны ў 2011 годзе. Задума праекта заключаецца ў стварэнні рынкавага механізму па кантролі за выкідамі парніковага газу.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ