Вынікі апытання паказалі значныя змены ў псіхалогіі спажыўцоў у Кітаі

2021-07-16 15:29:42
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Калі меркаваць па выніках апытання, кітайскія спажыўцы ўсё больш выдаткоўваюць на "сям'ю і здароўе", купляючы высакаякасныя прадукты.

Гендырэктар кампаніі рынкавых даследаванняў Kantar Worldpanel Джэйсан Ю апублікаваў даклад са спасылкай на вынікі апытання, праведзенага падчас Кітайскай міжнароднай канферэнцыі па ліцэнзаванні ў Шанхаі. Па меры таго, як спажыўцы ў Кітаі вяртаюцца да звычайнага рытму жыцця пасля эпідэміі, яны ўсё больш і больш засяроджваюцца на "абароне сваіх сем'яў, пошуку і вывучэнні новага і хуткай адаптацыі да зменаў у жыцці", сказаў ён.

Матывацыя спажывання у пакалення людзей, якія нарадзіліся прыкладна з другой паловы 1990-х гг. па першую палову 2010-х гг., моцна адрозніваецца ад матывацыі старэйшага пакалення ў Кітаі. Пры гэтым найбольш важнымі матывамі, якія вызначаюць іх выдаткі, гэта ўдзел у свецкім жыцці, адпаведнасць іміджу знакамітасці і жаданне пацешыць сябе, адзначаецца ў дакладзе.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ