У першым паўгоддзі аб'ём знешняга гандлю правінцыі Цзілінь дасягнуў рэкорднага ўзроўню
У першым паўгоддзі 2021 года аб'ём знешняга гандлю правінцыі Цзілінь /Паўночна-Усходні Кітай/ вырас на 30,2% -- да 79,1 млрд юаняў, што з'яўляецца найлепшым паказчыкам за ўсю гісторыю.
Тэмпы росту знешняга гандлю правінцыі Цзілінь за названы перыяд апынуліся на 3% вышэй, чым у сярэднім па краіне. Аб'ём экспарту правінцыі дасягнуў 16,87 млрд юаняў, павялічыўшыся на 21,5% у гадавым вылічэнні. У той жа час аб'ём імпарту вырас на 32,8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў 62,23 млрд юаняў.
У перыяд са студзеня па чэрвень агульны аб'ём грузаў, вывезеных і ўвезеных праз кантрольна-прапускныя пункты правінцыі Цзілінь, перавысіў 1,85 млн тонаў. Пры гэтым больш за 50% грузаў былі таварамі мясцовай вытворчасці.
Як адзначыў Чжан Гуйган з Упраўлення камерцыі правінцыі Цзілінь, аднаўленне сусветнага попыту спрыяе хуткаму росту знешняга гандлю правінцыі, адкрываючы перад мясцовымі кампаніямі магчымасці для пашырэння сваіх замежных рынкаў.