Унутраная Манголія інвесціруе прыкладна 6,2 млн долараў у страхаванне пашы

2021-07-16 15:31:12
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Улады аўтаномнага раёна Унутраная Манголія сёлета плануюць застрахаваць больш за 2,5 млн га пашы ад стыхійных бедстваў, паведамілі ў мясцовым упраўленні лясной і стэпавай гаспадаркі. Мясцовая адміністрацыя выдаткуе больш за 40 млн юаняў на страхаванне пашы ў васьмі аймаках і гарадах аўтаномнага раёна.

У выпадку засух, пажараў, актывізацыі шкоднікаў, нашэсцяў мышэй, пяшчаных бур, якія абрынуцца на застрахаваныя пашы, жывёлаводы раёна атрымаюць кампенсацыю ад страхавой кампаніі, адзначыў намеснік кіраўніка станцыі па кіраванні лясной і стэпавай гаспадаркай Ван Цзяньхэ. Паводле яго слоў, гэты пілотны праект будзе дзейнічаць тры гады. Як чакаецца, ім будзе ахоплены ўвесь раён для паляпшэння экалагічнага асяроддзя, абароны пашы і атрымання жывёлаводамі рэальнай выгады.

Унутранай Манголіі належыць прыкладна пятая частка пашы ўсёй краіны. Але ў канцы 90-х гадоў 20-га стагоддзя засухі, недастатковае інвеставанне ў будаўніцтва і ахову пашы прывялі да іх дэградацыі і апустыньвання зямель у гэтым раёне.

Дзякуючы мерам падтрымкі, аказаным цэнтральным урадам у апошнія гады, Унутраная Манголія запусціла праект па ахове пашы, павялічыўшы пашавае расліннае покрыва аўтаномнага раёна да 45%.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ