Кіраўнік МЗС Пакістана наведаў у лякарні грамадзян КНР, пацярпелых пры тэракце ў Дасу

2021-07-19 13:19:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Міністр замежных спраў Пакістана Шах Мехмуд Курэшы 18 ліпеня прыбыў у Аб'яднаны ваенны шпіталь у горадзе Равалпіндзі недалёка ад Ісламабада, дзе наведаў грамадзян Кітая, якія атрымалі раненні ў выніку тэрарыстычнай атакі ў Дасу.

Міністра суправаджалі сакратар МЗС Пакістана Сахаіл Махмуд і пасол КНР у Пакістане Нун Жун.

Ш. М. Курэшы падрабязна распытаў пра стан і лячэнне кожнага параненага грамадзяніна Кітая, а таксама выказаў ім шчырае спачуванне ад імя ўрада і народа Пакістана.

Ён паабяцаў, што пацярпелым кітайскім грамадзянам будзе забяспечана самае лепшае лячэнне, каб яны паправіліся як мага хутчэй.

Звяртаючыся да кітайскіх СМІ, міністр замежных спраў Пакістана адзначыў, што Пакістан і Кітай "у мінулым калектыўнымі намаганнямі змагаліся з цяжкасцямі, у мінулым імі таксама былі рэалізаваны праекты ў галіне развіцця, якія прынеслі узаемную выгаду Кітаю і Пакістану."

"Мы ўсведамляем той факт, што ёсць элементы, якія не жадаюць бачыць дзеянні, накіраваныя на развіццё Пакістана ... яны здзейснілі гэты подлы акт", - дадаў ён.

Ш. М. Курэшы выказаў глыбокія спачуванні сем'ям загінуўшых. Тэракт у Дасу - гэта напад не толькі на кітайцаў, але і на Пакістан, а таксама на дружбу паміж дзвюма краінамі, сказаў ён.

Паводле яго слоў, Пакістан разам з Кітаем зробяць усё магчымае, каб знайсці вінаватых і прыцягнуць іх да адказнасці.

14 ліпеня ў правінцыі Хайбер-Пахтунхва на паўночным захадзе Пакістана быў узарваны аўтобус з рабочымі, якія ехалі на будаўнічую пляцоўку гідраэлектрастанцыі ў Дасу, што будуе кітайскае прадпрыемства. Паводле інфармацыі пасольства КНР у Пакістане, у выніку тэракту загінулі дзевяць грамадзян Кітая і трое грамадзян Пакістана.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ