Кітай апублікаваў спіс вядучых гарадоў, якія імкнуцца стаць міжнароднымі цэнтрамі спажывання

2021-07-20 14:44:27
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Дзяржсавет КНР ухваліў рашэнне аб тым, што пяць кітайскіх гарадоў, а менавіта Шанхай, Пекін, Гуанчжоу, Цяньцзінь і Чунцін, стануць вядучымі міжнароднымі цэнтрамі спажывання, абвясціла ў панядзелак Міністэрства камерцыі КНР.

Гэты крок з'яўляецца важным стратэгічным рашэннем, прынятым ЦК КПК і Дзяржсаветам КНР, і згуляе важную ролю ў пабудове новай архітэктонікі развіцця, заявіў міністр камерцыі КНР Ван Вэньтаа на нарадзе.

Намаганні будуць прыкладзены да аб'яднання глабальных высакаякасных рынкавых суб'ектаў, тавараў і паслуг, а таксама да паскарэння развіцця мясцовых брэндаў, адзначыў ён.

Паводле яго звестак, Мінкамерцыі будзе супрацоўнічаць з іншымі адпаведнымі ведамствамі, каб прадставіць генеральны план па будаўніцтву міжнародных гарадоў-цэнтраў спажывання, а пяць гарадоў, у сваю чаргу, абавязаны сфармуляваць свае планы садзейнічання выкананню будаўнічых задач.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ