Бюджэтныя паступленні Кітая выраслі на 21,8 % у першым паўгоддзі 2021 года

2021-07-20 17:28:11
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У першым паўгоддзі 2021 года бюджэтныя паступленні Кітая выраслі на 21,8 % у гадавым вылічэнні да 11,7 трлн юаняў / каля 1,8 трлн дол. ЗША /, паведамілі ў Міністэрстве фінансаў КНР у сераду.

За справаздачны перыяд бюджэтныя паступленні краіны выраслі на 8,6 % у параўнанні са студзенем-чэрвенем 2019 года, паказалі даныя.

Паводле інфармацыі Мінфіна, за першыя шэсць месяцаў бягучага года бюджэтныя выдаткі Кітая дасягнулі прыкладна 12,17 трлн юаняў, павялічыўшыся на 4,5% у гадавым выражэнні.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ