Кітай апублікаваў рашэнне аб палітыцы ў галіне дзетанараджэння, што дазваляе сямейным парам мець траіх дзяцей, і аб адпаведных мерах падтрымкі
Кітай у аўторак апублікаваў рашэнне аб удасканаленні палітыкі ў галіне дзетанараджэння для садзейнічання доўгатэрміноваму і збалансаванаму дэмаграфічнаму развіццю.
Дакументам дазваляецца сямейным парам мець траіх дзяцей, у ім таксама ўтрымліваюцца распрацаваныя адпаведныя меры падтрымкі для стымулявання нараджальнасці.
Кітай унясе змены ў Закон аб дэмаграфіі і планавым дзетанараджэнні для ажыццяўлення палітыкі, што дазваляе сямейным парам мець траіх дзяцей.
Як адзначаецца ў дакуменце, урад Кітая больш не будзе спаганяць штрафы з тых пар, якія парушылі Закон аб дэмаграфіі і планавым дзетанараджэнні, каб мець больш дзяцей, чым ім было дазволена на пэўны момант.
У дакуменце гаворыцца, што інфармацыя пра колькасць дзяцей больш не будзе ўлічвацца пры рэгістрацыі на пастаяннае месца жыхарства, паступленні ў навучальныя ўстановы і прыёме на працу.
Кітай удасканаліць сістэму грамадскіх паслуг у галіне планавага дзетанараджэння, асабліва, выхаванне дзяцей і догляд за пажылымі людзьмі, а таксама будзе развіваць сістэму статыстыкі -дэмаграфічнага аналізу і прагназавання.
Кітай працягне абараняць законныя правы і інтарэсы сем'яў з адным дзіцём, вынікае з апублікаванага рашэння ЦК КПК і Дзяржсавета КНР.
Кітай будзе і надалей забяспечваць льготныя ўмовы і прымяняць бягучую сістэму мер па падтрымцы і аказанні дапамогі сем'ям з адным дзіцём або сельскім сем'ям з дзвюмя дачкамі, народжанымі да ўкаранення палітыкі двух дзяцей, (якая дазваляе кітайскім парам мець двух дзяцей).
Будуць таксама зроблены намаганні па вывучэнні магчымасцяў для стварэння сістэмы адпачынкаў па догляду за бацькамі для дзяцей з сем'яў з адным дзіцём, паведамляецца ў дакуменце.
Гэта рашэнне, датаванае 26 чэрвеня 2021, было прынята ЦК КПК і Дзяржсаветам КНР.