У Кітаі ўзровень супрацьпаводкавага рэагавання павышаны з трэцяга да другога
У сераду Дзяржаўны штаб па барацьбе з паводкамі і засухай КНР павысіў узровень супрацьпаводкавага рэагавання з трэцяга да другога ў сувязі з ліўнямі ў правінцыі Хэнань / Цэнтральны Кітай /.
Паводле даных Міністэрства па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі, з 18:00 нядзелі да 00:00 серады ў прав. Хэнань выпалі надзвычай моцныя дажджы. Колькасць ападкаў у г. Чжэнчжоу - адміністрацыйным цэнтры правінцыі - дасягнула гістарычнага максімуму.
У агульнай колькасці 12 чалавек загінулі ў выніку праліўных дажджоў у цэнтральных раёнах г. Чжэнчжоу, і каля 100 тыс. мясцовых жыхароў былі эвакуіраваны ў бяспечныя месцы, паведамілі мясцовыя ўлады.
Міністэрства накіравала рабочую групу ў пацярпелыя раёны гэтай правінцыі, каб аказаць дапамогу ў ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў.
У Кітаі існуе чатырохузроўневая сістэма супрацьпаводкавага рэагавання, у якой найвышэйшым узроўнем небяспекі з'яўляецца першы.