У чатырох зонах Нанкіна павышаны ўзровень эпідэміялагічнага рызыкі

2021-07-21 17:48:08
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Узровень рызыкі распаўсюджвання COVID-19 у чатырох зонах горада Нанкіна, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Цзянсу на ўсходзе Кітая, у сераду быў павышаны з нізкага да сярэдняга з-за выяўлення новых выпадкаў заражэння, паведамілі мясцовыя ўлады.

У аўторак вынікі тэсту на нуклеінавыя кіслоты COVID-19 у дзевяці супрацоўнікаў гарадскога аэрапорта апынуліся станоўчымі. Названыя зоны і аэрапорт размешчаны ў гарадскім раёне Цзянін.

У гэтых зонах стартавала кампанія па масавым тэсціраванні жыхароў на нуклеінавыя кіслоты COVID-19. Былі ўведзены абмежаванні на перамяшчэнне людзей і забарона на выезд за межы горада. Вылятаючым з Нанкіна неабходнаатрымаць сертыфікат аб адмоўным выніку тэсту на нуклеінавыя кіслоты за 48 гадзін да меркаванай паездкі.

Мясцовыя органы аховы здароўя выявілі станоўчыя вынікі тэстаў на COVID-19 падчасрэгулярнага тэставання супрацоўнікаў аэрапорта на нуклеінавыя кіслоты віруса. Супрацоўнікі, якія заразіліся, былі змешчаныя на каранцін і здалі тэсты паўторна.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ