Мінфін Кітая выдзеліў 100 млн юаняў на дапамогу пацярпелай ад ліўняў правінцыі Хэнань

2021-07-22 16:00:59
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Міністэрства фінансаў КНР 21 ліпеня ў экстраным парадку выдзеліла 100 млн юаняў (каля 15,42 млн долараў ЗША) на аказанне дапамогі правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай), што пацярпела ад праліўных дажджоў і паводак.

Паводле паведамлення ведамства, грашовыя сродкі будуць выкарыстаныя для правядзення аварыйна-выратавальных работ, аказання дапамогі пацярпелым, а таксама садзейнічання аднаўленню сельскагаспадарчай вытворчасці і аднаўлення інфраструктуры воднай гаспадаркі.

З 16 ліпеня праліўныя дажджы закранулі больш за 1,24 млн жыхароў 89 паветаў, гарадоў і акругаў прав. Хэнань 164 710 чалавек былі эвакуіраваны ў бяспечныя месцы, адзначыў кіраўнік канцылярыі штаба па барацьбе з паводкамі і засухай правінцыі Хэнань Сюй Чжун.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ