Се Фэн: ЗША варта памяняць меркаванне аб Кітаі

2021-07-26 17:10:05
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайска-амерыканскія адносіны зайшлі ў тупік у асноўным з-за таго, што некаторыя амерыканцы ўяўляюць Кітай як наяўнага ворага, сказаў намеснік міністра замежных спраў КНР Се Фэн. Ён сказаў пра гэта ў панядзелак падчас перамоваў з намеснікам дзяржсакратара ЗША Уэндзі Шэрман, якая знаходзіцца з візітам у г. Цяньцзінь з 25 па 26 ліпеня.

Паводле слоў намесніка міністра, на працягу пэўнага часу некаторыя амерыканцы, кажучы пра канфлікт ЗША з Кітаем, згадваюць "момант Пэрл-Харбара" і "момант Спадарожніка". ЗША, параўноўваючы Кітай з Японіяй у Другой сусветнай вайне і з СССР часоў халоднай вайны, спрабуюць адрадзіць пачуццё нацыянальнай ідэі шляхам стварэння вобразу Кітая як "наяўнага ворага". Акрамя таго, ЗША спрабуюць змякчыць незадаволенасць свайго народа адносна палітычных, эканамічных і сацыяльных пытанняў унутры краіны і перакласці адказнасць за ўласныя структурныя супярэчнасці на Кітай пасродкам дэманізацыі Кітая, падкрэсліў ён.

Падобна на тое, што ў ЗША вядзецца кампанія з удзелам усяго грамадства, каб перашкаджаць развіццю Кітая ва ўсіх адносінах.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ