У Кітаі абвешчана папярэджанне найвышэйшага ўзроўню з-за небяспекі горных патокаў
Кітайскія ўлады абвясцілі ў нядзелю"чырвонае" папярэджанне ў сувязі з магчымымі сходамі горных патокаў у некаторых раёнах краіны.
З 20:00 25 ліпеня да 20:00 26 ліпеня ва ўсходніх і паўночна-заходніх раёнах правінцыі Чжэцзян /Усходні Кітай/ існуе вялікая верагоднасць узнікнення надзвычайных сітуацый, выкліканых горнымі патокамі, паведамляецца ў папярэджанні, выпушчаным Міністэрствам воднай гаспадаркі КНР і Кітайскім метэаралагічным упраўленнем.
У паўднёва-ўсходніх раёнах правінцыі Аньхой /Усходні Кітай/ у гэты час таксама верагодныя сходы горных патокаў, паведамілі ўлады, якія абвясцілі ў гэтай сувязі «аранжавы» ўзровень папярэджання.
Ведамствы рэкамендавалі мясцовым уладам узмацніць маніторынг у рэжыме рэальнага часу.