У пацярпелай ад паводкі правінцыі Хэнань зноў чакаюцца праліўныя дажджы

2021-07-27 14:21:35
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, з 26 па 29 ліпеня ў пацярпелай ад паводкі правінцыі Хэнань /Цэнтральны Кітай/ зноў чакаюцца моцныя дажджы.

Да цяперашняга часу ў правінцыі ў выніку праліўных дажджоў загінулі 63 чалавекі, і некалькі мільёнаў чалавек пацярпелі.

У гарадах Сіньян, Чжумадзянь, Чжоўкоу, Шанцю, Кайфэн, Пуян, Сіньсян, Хэбі і Аньян, верагодна, пройдуць моцныя ліўні, што ўскладніць працу па барацьбе з паводкамі, паведамілі ў метэаралагічным цэнтры правінцыі Хэнань.

З 17 па 25 ліпеня ў агульнай складанасці на 132 воласці і паселішчы, якія адміністрацыйна падпарадкоўваюцца гораду Сіньсян, абрынуліся ліўні, у выніку якіх пацярпелі больш за 2 млн чалавек, паведамілі ў гарадскім штабе па барацьбе з паводкамі і засухай.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ