Тайфун "Інфа" зноў абрынуўся на Чжэцзян

2021-07-27 14:23:51
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У правінцыі Чжэцзян /Усходні Кітай/ абвешчана папярэджанне найвышэйшага ўзроўню ў сувязі з тым, што тайфун "Інфа" /"Феерверк"/ паўторна абрынуўся на правінцыю і прынёс ліўні ў навакольныя раёны.

Каля 09:50 панядзелка "Інфа" абрынуўся на прыбярэжныя раёны паблізу ад горада Пінху. Максімальная сіла ветру ля эпіцэнтра тайфуну складала 28 м/с, паведамілі ў правінцыйным штабе па барацьбе з паводкамі і засухай.

Рух усіх высакахуткасных цягнікоў, якія праходзяць праз гарады Шанхай, Ханчжоу і Нінбо, прыпынены. Па стане на 09:30 панядзелка, на дзевяці буйных станцыях па маніторынгу паводак у г. Цзясін узровень вады пераваліў за крытычную адзнаку.

Намеснік кіраўніка цэнтра рэагавання на надзвычайныя сітуацыі ў партовай зоне Ван Пін паведаміў, што для барацьбы з тайфунам падрыхтавана каля 170 тыс. кубаметраў глебы. У партовай зоне прыкладна палова з 44 прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці прыпынілі працу, а астатнія скарацілі вытворчыя магутнасці.

У выніку тайфуну "Інфа" у г. Цзясін пацярпелі больш за 114 тыс. чалавек, пашкоджана 267 га сельскагаспадарчых культур і 1,33 га аквакультур. Прамы эканамічны ўрон склаў 4,67 млрд юаняў. Больш за 155 тыс. чалавек эвакуіраваны.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ