Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заклікаў накіраваць усе намаганні на ліквідацыю наступстваў паводак
Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у панядзелак заклікаў прыкласці ўсе намаганні па ўзмацненні барацьбы з паводкамі і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў і пры гэтым паставіць на першае месца бяспеку жыцця людзей і іх маёмасці.
Адзначыўшы, што апошнія ліўні прывялі да вялікіх ахвяраў і матэрыяльных страт у некаторых раёнах краіны, ён заклікаў да ажыцьцяўлення ўсебаковых прэвентыўных мер, каб звесці да мінімуму страты, пры падрыхтоўцы да маючых адбыцца магчымых дажджоў у частцы раёнаў паўночнага Кітая і тайфунаў у прыбярэжных раёнах краіны.
Паводле яго слоў, выратаванне людзей павінна быць асноўнай задачай барацьбы з паводкамі ў пацярпелых раёнах, уключаючы правінцыю Хэнань. Ён запатрабаваў накіраваць намаганні на своечасовую адпраўку прафесійных каманд і абсталявання, а таксама на адкрытае і празрыстае распаўсюджанне інфармацыі, звязанай з выратавальнымі работамі.
Акрамя таго, трэба больш намаганняў, каб умацаваць слабыя звёны ў ліквідацыі наступстваў стыхіі, палепшыць здольнасць краіны рэагаваць на надзвычайныя сітуацыі і павысіць дасведчанасць людзей аб самаабароне, дадаў кіраўнік кітайскага ўрада.
Лі Кэцян паведаміў, што з рэзервовага фонду цэнтральнага бюджэта будзе выдзелена некалькі мільярдаў юаняў для падтрымкі пацярпелых раёнаў у выкананні аднаўленчых работ пасля стыхійных бедстваў.