Прыбытак буйных прамысловых прадпрыемстваў Кітая вырас на 66,9%
У першым паўгоддзі зарэгістраваны рост прыбытку буйных прамысловых прадпрыемстваў Кітая на фоне аднаўлення рынкавага попыту і паляпшэння паказчыкаў бізнесу. Пра гэта сведчаць даныя Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР.
У студзені-чэрвені бягучага года прыбытак прамысловых прадпрыемстваў са штогадовымі даходамі кожнага ад асноўнай гаспадарчай дзейнасці не менш за 20 млн юаняў вырас на 66,9% і дасягнуў 4,22 трлн юаняў.
Толькі ў чэрвені агульны прыбытак гэтых прамысловых прадпрыемстваў дасягнуў 791,8 млрд юаняў, павялічыўшыся на 20% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.