У старажытным помніку архітэктуры ў Тыбеце праходзіць мастацкая выстава

2021-07-28 16:22:08
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У палацы Джэбум-Ганг Лакханг, старажытным помніку архітэктуры ў Лхасе /Тыбет/, адкрылася мастацкая выстава. 200-гадовы будынак, які зараз называецца Мастацкі цэнтр Джэбум-Ганг, прайшоў рэстаўрацыю і рэканструкцыю, распачатую мясцовым урадам у 2018 годзе.

Палац Джэбум-Ганг Лакханг, пабудаваны ў сярэдзіне 19-га стагоддзя, стаў важнай славутасцю Лхасы. Ён вылучаецца ўнікальнай геаметрычнай структурай мандалы, і ў ім захавалася некалькі фрэсак часоў дынастыі Цін. Палац мае важнае значэнне для вывучэння архітэктуры, мастацтва і гісторыі Тыбета.

Дырэктар Мастацкага цэнтра Фан Кунь сказаў, што цэнтр будзе ў супрацоўніцтве з вядучымі айчыннымі мастацкімі ўстановамі праводзіць сацыяльна-культурныя і асветніцкія мерапрыемствы, каб садзейнічаць распаўсюджванню традыцыйнай культуры.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ