Скрадзеную галаву каменнай статуі Буды вярнулі ў правінцыю Шаньсі
Галава каменнай статуі Буды, выкрадзеная з гротаў Цяньлуншань 100 гадоў таму, была вернутая з Японіі і ўпершыню прадстаўлена на выставе ў правінцыі Шаньсі /Паўночны Кітай/.
Статуя, гісторыя якой налічвае больш за 1400 гадоў, першапачаткова захоўвалася ў пячоры нумар 8 у гротах Цяньлуншань. Яна была дастаўлена назад у Пекін з Японіі 12 снежня 2020 года.
На працягу доўгага часу статуя будзе выстаўлена ў музеі гротаў Цяньлуншань угорадзе Тайюань, адміністрацыйным цэнтры правінцыі. Шаньсі.
У гротах Цяньлуншань, размешчаных у гарах на ўскраіне г. Тайюань, налічваецца 25 пячор і больш за 500 статуй, якія з'яўляюцца адлюстраваннем мастацтва часоў эпохі Паўднёвых і Паўночных дынастый /420-589 гг./ і дынастыі Тан /618-907 гг./.
У 1920-х гадах гроты былі разрабаваныя, з іх выкрадзена больш за 240 скульптур.Выкрадзеныя скульптуры або выстаўляліся ў музеях па ўсім свеце, або сталі часткай прыватных калекцый.
Кітай будзе рабіць усё магчымае, каб аднавіць і вярнуць як мага больш страчаныхкультурных рэліквій, заявіў начальнік Дзяржупраўлення па ахове культурнай спадчыны КНР Лі Цюнь.