Прэм'ер Дзяржсавета КНР заклікаў спрасціць цяжар на карысць рэалізацыі палітыкі трох дзяцей

2021-07-28 16:31:56
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заклікаў спрасціць цяжар мацярынства, выхавання і навучання дзяцей, каб садзейнічаць рэалізацыі палітыкі трох дзяцей. Паводле яго слоў, рэалізацыя палітыкі трох дзяцей і мер па яе падтрымцы -- важнае рашэнне для садзейнічання дэмаграфічнаму развіццю ў доўгатэрміновым і збалансаваным ключы.

Лі Кэцян падкрэсліў, што сацыяльна-эканамічная палітыка і меры падтрымкі павінны быць скаардынаваныя для палягчэння цяжару, які ўскладаецца на бацькоў пры нараджэнні, выхаванні і навучанні дзяцей.

Кіраўнік кітайскага ўрада настойліва заклікаў органы ўлады ўсіх узроўняў распрацаваць дэталёвыя планы і комплексныя меры для забеспячэння рэалізацыі гэтай палітыкі.

Віцэ-прэм'ер Сунь Чуньлань таксамазаклікала да сумесных намаганняў у сферах аховы здароўя, адукацыі, жыллёвага будаўніцтва і фінансаў дзеля дасягненнястратэгічнай мэты дэмаграфічнага развіцця, уключаючы паскарэнне перагляду адпаведных законаў і нарматыўных актаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ