У правінцыі Юньнань назіраецца рост трансгранічных разлікаў у юанях

2021-07-29 16:55:57
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У першым паўгоддзі сукупны аб'ём трансгранічных разлікаў у юанях у правінцыі Юньнань склаў каля 37,68 млрд юаняў, павялічыўшыся на 41,88%, сведчаць даныя Куньмінскага аддзялення Народнага банка Кітая.

У тым ліку за названы перыяд трансгранічныя разлікі ў юанях па бягучых рахунках перавысілі 21,1 млрд юаняў. Разлікі па рахунках аперацый з капіталам выраслі на 138,6% і дасягнулі амаль 16,57 млрд юаняў.

Як паказваюць даныя, рост трансгранічных разлікаў у юанях у асноўным тлумачыцца бурным ростам тавараабароту паміж правінцыяй Юньнань і В'етнамам, а таксама рэалізацыяй інфраструктурных праектаў пры удзеле Лаоса.

У 2010 годзе ў правінцыі Юньнань у пілотным рэжыме пачалі ажыццяўляць аперацыі па трансгранічных разліках у юанях. Да канца чэрвеня бягучага года ў сукупны аб'ём аперацый па разліках у юанях правінцыі дасягнуў 626,25 млрд юаняў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ