У Нанкіне пачаўся трэці раўнд агульнагарадскога тэставання на COVID-19
У горадзе Нанкін /Цзянсу, Усходні Кітай/ стартаваў трэці раўнд агульнагарадскога тэставання на каранавірус новага тыпу, паведаміў гарадскі штаб па прафілактыцы і кантролі COVID-19.
У Нанкіне назіралася аднаўленне выпадкаў лакальнага заражэння новай каранавіруснай інфекцыяй з тых часоў, як 20 ліпеня ў некаторых работнікаў мясцовага аэрапорта тэсты на COVID-19 далі станоўчы вынік.
У цяперашні час у горадзе чатыры зоны з’яўляюцца зонамі з высокай рызыкай распаўсюджвання COVID-19, 42 — зоны з сярэдняй эпідэміялагічнай рызыкай, заявіў штаб.
Гарадскі цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў паведаміў, што штам каранавіруса, які распаўсюджваецца ў Нанкіне, ідэнтыфікаваны як высокаінфекцыйны варыянт «Дэльта".