У правінцыі Цінхай уведзена ў эксплуатацыю самая высакагорная метэаралагічная РЛС у Кітаі
Метэаралагічная радыёлакацыйная станцыя новага пакалення, устаноўленая на вышыні больш 4600 м над узроўнем мора, уведзена ў тэставую эксплуатацыю ў правінцыі Цінхай на паўночным захадзе Кітая.
Як паведамілі ў правінцыйным метэаралагічным упраўленні, збудаванне, якое стала самай высакагорнай пагоднай РЛС у Кітаі, размешчана ў рэгіёне Саньцзян’юань.
У рэгіёне Саньцзян’юань знаходзяцца вытокі трох буйных рэк: Янцзы, Хуанхэ і Ланьцанцзян.
Прадстаўнікі Метэаралагічнага ўпраўлення правінцыі Цінхай паказалі, што пасля двух месяцаў пусканаладачных работ і выпрабаванняў РЛС прызнаная адпаведнай эксплуатацыйным тэхнічным патрабаванням. Яна дасць магчымасць ліквідаваць праблему недахопу тэхнічных сродкаў для збору метэаралагічных даных у рэгіёне Саньцзян’юань.
Новая РЛС будзе ажыццяўляць пагодны маніторынг для жывёлагадоўлі, аховы навакольнага асяроддзя, прагназавання і ранняга папярэджання прыродных катастроф, а таксама авіяцыйнай метэаслужбы.