Цэнтральны парытэтны курс юаня да долара ЗША умацаваўся на 340 базісных пунктаў
Паводле Кітайскага цэнтра валютных здзелак, сёння цэнтральны парытэтны курс кітайскага юаня да долара ЗША ўмацаваўся на 340 базісных пунктаў — да 6,4602 юаня за долар у параўнанні з папярэднім гандлёвым днём.
У папярэдні гандлёвы дзень курс юаня да долара ЗША склаў 6,4942 юаня за долар.
Кітайскі цэнтр валютных здзелак апублікаваў даныя, паводле якіх курс юаня да іншых асноўных валют на міжбанкаўскім валютным рынку краіны склаў: 7,6791 юаня за еўра, 5,9013 юаня за 100 ен, 8,312 юаня за сянганскі долар, 9,0180 юаня за фунт стэрлінгаў.