Кітай запусціў кампанію па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, звязанай з прыроднымі рэсурсамі

2021-07-30 14:43:54
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Міністэрства грамадскай бяспекі КНР пачало разлічаную на год кампанію па спыненні правапарушэнняў, звязаных з прыроднымі рэсурсамі, а таксама па барацьбе з заступніцтвам такіх злачынстваў.

Аперацыі па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, звязанай з нанясеннем шкоды прыродным рэсурсам, павінны стаць важнай задачай краіны ў рамках сталай агульнанацыянальнай кампаніі па спыненні арганізаванай злачыннасці, сказаў намеснік міністра грамадскай бяспекі краіны Ду Ханвэй.

Органы грамадскай бяспекі па ўсёй краіне павінны ўзмацніць барацьбу з незаконнай здабычай карысных выкапняў і пяску, а таксама надаць увагу выяўленню злачынных сіл, якія стаяць за буйнымі справамі ў гэтай галіне.

Міністэрства заклікала да намаганняў па стварэнні і ўдасканаленні доўгатэрміновых механізмаў у галіне абмену інфармацыяй, інфармавання аб справах і сумеснай праваахоўнай дзейнасці, каб выкараніць незаконную здабычу карысных выкапняў і пяску.

У ходзе трохгадовай агульнанацыянальнай кампаніі па спыненні арганізаванай злачыннасці, распачатай у 2018 годзе, кітайская паліцыя ліквідавала больш за 1090 злачынных арганізацый у галіне карысных выкапняў і затрымала больш за 20 тыс. чалавек.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ