Кітай рашуча настроены на стабілізацыю гарадскога рынку жылля
Міністэрства жылля, гарадскога і сельскага будаўніцтва КНР выклікала афіцыйных асоб з пяці гарадоў на сумоўе, на якім было вылучана патрабаванне стабілізаваць мясцовы рынак нерухомасці на фоне паскоранага росту коштаў на жыллё.
Падчас сустрэчы намеснік міністра Ні Хун заклікаў улады гарадоў Іньчуань, Сюйчжоу, Цзіньхуа, Цюаньчжоу і Хуэйчжоу ўзмацніць рэгуляванне і маніторынг рынку нерухомасці, каб забяспечыць стабільнае і здаровае развіццё гэтага рынку.
У першым паўгоддзі бягучага года ў вышэйпералічаных гарадах назіраўся празмерна хуткі рост коштаў на жыллё і зямельныя ўчасткі пад жыллёвае будаўніцтва, што прывяло да нестабільнасці рынкавых чаканняў.
Ні Хун запатрабаваў ад уладаў гэтых пяці гарадоў прытрымлівацца прынцыпу, згодна з якім жыллё прызначана для пражывання, а не для спекуляцыі.
Намеснік міністра таксама заклікаў мясцовыя ўлады актывізаваць намаганні па стварэнні скаардынаванага механізму цэнаўтварэння на жыллё і зямельныя ўчасткі, а таксама ўкараніць двухбаковае рэгуляванне ў дачыненні як попыту, так і прапановы, каб упарадкаваць рынак нерухомасці.