Пекінскае метро ўвяло аплату лічбавай валютай

2021-08-02 15:28:37
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Метрапалітэн Пекіна з 1 жніўня стаў прымаць лічбавую валюту для аплаты праезду. Электронным юанем можна аплаціць куплю і папаўненне балансу транспартных карт, а таксама прывязаць яго да мабільнага дадатку, праз які ідзе аплата праезду.

Нагадаем, што кітайская сталіца з'яўляецца адным з піянераў шырокага ўкаранення нацыянальнай электроннай валюты. Разлікі ў лічбавых юанях тут падтрымліваюць ужо больш за 2000 магазінаў, мноства рэстаранаў. Паўсюднага выкарыстання лічбавага юаня ў Пекіне можна чакаць ужо ў 2022 годзе: на зімовай Алімпіядзе электронны юань будзе ўжо даступны для разлікаў не толькі грамадзянам Кітая, але і замежнікам.

КНР прыступіла да распрацоўкі нацыянальнай электроннай валюты яшчэ ў 2014 годзе, а ў 2020-м выйшла на фінішную прамую: электронны юань пачалі актыўна тэставаць. У рамках тэстаў улады ўжо бясплатна раздалі 150 млн юаняў 500 тыс. карыстальнікам. Тэсты праводзяцца ў Пекіне, Шанхаі, Шэньчжэне, Чэнду і Сучжоу.

Для разлікаў кітайскай электроннай валютай з мабільнага тэлефона не будзе патрабавацца падлучэння да сеткі або прывязак да банкаўскіх картак. Як растлумачыў экс-старшыня Банка Кітая, а цяпер - кіраўнік Усекітайскай асацыяцыі анлайн-фінансаў Лі Ліхуэй, «пры разліках у электроннай валюце будзе выкарыстоўвацца тэхналогія камунікацыі блізкага поля NFC. Не трэба будзе ні падлучэння да інтэрнэту, ні прывязкі да банкаўскай карты. Акрамя таго, у адрозненне ад мабільных плацежных сістэм, можна будзе праводзіць адразу вельмі буйныя сумы».

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ