Народны банк Кітая плануе праводзіць узважаную манетарную палітыку ў другім паўгоддзі 2021 года

2021-08-02 15:51:43
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай працягне падтрымліваць стабільную макраэканамічную палітыку, устрымліваючыся ад рэзкіх стымулюючых мер, падобных "паліванню вялікай вадой", і праводзячы ўзважаную манетарную палітыку, якая накіравана на падтрымку рэальнага сектара эканомікі. Пра гэта гаворыцца ў заяве Народнага банка Кітая (НБК, Цэнтрабанк), апублікаванай 31 ліпеня пасля пятнічнай канферэнцыі, якая была прысвечана працы ў другой палове 2021 года.

У заяве НБК паабяцаў прытрымлівацца ўзважанай манетарнай палітыкі, якая павінна быць гнуткай, мэтанакіраванай і разумна ўмеранай, і нарошчваць намаганні па ўдасканаленні сістэмы зялёнага фінансавання.

У другім паўгоддзі НБК таксама будзе паслядоўна прасоўваць фінансавую адкрытасць, паглыбляць фінансавыя рэформы ў ключавых сферах і прадбачліва праводзіць пілотныя даследаванні і распрацоўкі лічбавага юаня, гаворыцца ў заяве.

Акрамя таго, у дакуменце адзначаецца, што неабходна належным чынам прадухіляць і пазбаўляцца ад фінансавых рызык, умацоўваць сістэму макрапрудэнцыяльнага кіравання, садзейнічаць кантролю за фінансавымі холдынгавымі кампаніямі і падтрымліваць высокі ўзровень ціску на фірмы, што спекулюць віртуальнымі валютамі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ