У прав. Хунань узмоцнены меры па прафілактыцы і кантролі эпідэміі COVID-19
У некалькіх населеных пунктах у правінцыі Хунань (Цэнтральны Кітай) былі ўзмоцнены меры па прафілактыцы і кантролі эпідэміі COVID-19.
З нядзелі ў раёне Юндзін у г. Чжанцзяцзе, які з'яўляецца папулярным турыстычным напрамкам і вядомы сваімі падобнымі на слупы гарамі, зачыненыя ўсе жылыя мікрараёны ў гарадской частцы, паведамілі ў раённым штабе па прафілактыцы і кантролі COVID-19.
У сувязі з апошняй успышкай каронавіруса ўлады г. Чжанцзяцзе патрабуюць ад усіх турыстаў здаць тры тэсты на нуклеінавыя кіслоты каронавіруса новага тыпу перад тым, як пакінуць горад. У апошнія дні некалькі кітайскіх гарадоў паведамілі аб рэзкім росце захворвання COVID-19. Некаторыя з гэтых выпадкаў былі звязаныя з паездкамі ў г. Чжанцзяцзе.
Між тым, з 15:00 нядзелі ў павеце Фэнхуан Сянсі-Туцзя-Мяаоскай аўтаномнай акругі пачалі ажыццяўляць кантроль за дарожным рухам на ўсіх дарогах. Дапускаюцца толькі транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца ў рамках работы па эпідэміялагічным кантролі і перавозкі пацыентаў для аказання першай медыцынскай дапамогі, а таксама пажарныя машыны.
У г. Чжучжоу былі часова зачыненыя турыстычныя аб'екты, забаўляльныя ўстановы, кінатэатры, школы і пазашкольныя навучальныя ўстановы.