Кітайская кампанія будуе 121-метровую вежу да 30-годдзя незалежнасці Таджыкістана
Сіньцзянскі філіял кампаніі China State Construction Engineering Corporation / CSCEC / узводзіць 121-метровую вежу ў сталіцы Таджыкістана Душанбэ.
Плошча будынка складае каля 12 тыс.кв. м. Пасля завяршэння будаўніцтва ён стане адной з галоўных славутасцяў ў Цэнтральнай Азіі.
Вышыня вежы складае 121 м, ніжняя частка - 30 м, верхняя - 91 м. Гэтыя лічбы сімвалізуюць 30-годдзе незалежнасці Таджыкістана і 1991 год яе здабыцця. Верхавіну вежы ўпрыгожвае карона - сімвал, намаляваны на сцягу і гербе Таджыкістана.
Як паведамлялі таджыкскія СМІ, будаўнічыя работы пачаліся ў ліпені 2020 года. Комплекс размяшчаецца на 30 га, з іх 2,7 га - месца правядзення палітычных мерапрыемстваў. Аб'ект будзе здадзены ў эксплуатацыю да 30-годдзя дзяржаўнай незалежнасці Таджыкістана / 9 верасня бягучага года /.
Акрамя вежы на тэрыторыі комплексу будуць размешчаны фантаны, басейны з ручаямі, штучныя вадаспады, тэрасы, пешаходная зона, скверы і парк. Сад упрыгожваюць каліфарнійская секвоя і 1045 саджанцаў рэдкіх дэкаратыўных дрэў.