Кітаянка Чэнь Юйфэй стала пераможцам жаночага адзіночнага турніру па бадмінтоне на Алімпійскіх гульнях

2021-08-02 17:36:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Бадмінтаністка з Кітая Чэнь Юйфэй 1-га жніўня перамагла прадстаўніцу Кітайскага Тайбэя Дай Цзыін / № 1 у свеце / у фінале жаночага адзіночнага турніру па бадмінтоне з лікам 21:18, 19:21, 21:18 і выйграла залаты медаль на Алімпійскіх гульнях у Токіа.

23-гадовая Чэнь Юйфэй, двухразовы ўладальнік бронзавых медалёў чэмпіянатаў свету, заваявала сваё першае алімпійскае золата. Гэтыя Алімпійскія гульні сталі першымі для яе.

Раней у той дзень бадмінтаністка з Індыі Пусарла Венката Сіндху абыграла прадстаўніцу Кітая Хэ Бінцзяа з лікам 21-13, 21-15, заваяваўшы бронзу.


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ