Кітаянка Шы Цінмаа заваявала золата ў скачках у ваду з трохметровага трампліна на Алімпіядзе ў Токіа

2021-08-02 17:38:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітаянка Шы Цінмаа 1-га жніўня заваявала золата ў скачках у ваду з трохметровага трампліна на Алімпіядзе ў Токіа. Гэта ўжо другі залаты медаль, які яна атрымала на цяперашніх Алімпійскіх гульнях.

Дзеючая алімпійская чэмпіёнка ўпэўнена лідзіравала з першага скачка. Яна атрымала перамогу з вынікам 383,50 бала, на 34,75 апярэдзіўшы сваю суайчынніцу Ван Хань, што заняла другое месца.

Шы Цінмаа стала чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкай. Некалькі дзён таму яна разам з Ван Хань заваявала алімпійскае золата ў сінхронных скачках з трохметровага трампліна ў ваду, два іншых залатых медаля яна атрымала пяць гадоў таму на Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра.

Крыста Палмер з ЗША атрымала бронзу з вынікам 343,75 бала.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ