Кітай выступае супраць замежнага ўмяшання ў справы Аамэня - МЗС КНР

2021-08-03 17:19:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай рашуча выступае супраць умяшання якіх-небудзь знешніх сіл у справы Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна / САР / Аамэнь і ўнутраныя справы краіны, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР.

Ён паведаміў пра гэта ў прэс-рэлізе, адказваючы на пытанне, звязанае з Аамэнем.

31 ліпеня суд апошняй інстанцыі САР Аамэнь прыняў рашэнне адхіліць апеляцыі, пададзеныя трыма выбарчымі групамі, і пакінуць у сіле рашэнне Выбарчай камісіі па выбарах у Заканадаўчы савет САР аб выключэнні іх спісаў кандыдатаў з шэрагу ўдзельнікаў маючых адбыцца выбараў. Афіцыйныя прадстаўнікі Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША і Еўрапейскай службы знешніх сувязяў пасля выступілі супраць дыскваліфікацыі кандыдатаў.

Прадстаўнік МЗС КНР заявіў, што Кітай асуджае і не прымае той факт, што адпаведныя бакі зноў і зноў выказваюць неабгрунтаваныя заўвагі ў адрас кітайскіх САР Сянган і Аамэнь.

Іх дзеянні з'яўляюцца грубым парушэннем міжнароднага права і асноўных нормаў, якія рэгулююць міжнародныя адносіны, адзначыў ён.

Захаванне Асноўнага закона КНР аб САР Аамэнь і адданае служэнне САР Аамэнь з'яўляюцца законнымі патрабаваннямі для дэпутатаў Заканадаўчага савета, сказаў афіцыйны прадстаўнік.

Паводле яго слоў, рашэнне суда апошняй інстанцыі САР Аамэнь, якое мае пад сабой трывалую прававую і фактычную базу, рэалізуе прынцып "Аамэнем кіруюць патрыёты" і абараняе канстытуцыйны парадак у САР, зацверджаны Канстытуцыяй і Асноўным законам. Яно таксама дазваляе засцерагчы выбары ў Заканадаўчы савет Аамэня 7-га склікання ад парушэнняў і дэманструе справядлівасць і аўтарытэт правасуддзя ў САР. "Адпаведнае рашэнне атрымала падтрымку з боку ўсіх колаў грамадства ў Аамэне, і мы таксама цвёрда падтрымліваем яго", - указаў афіцыйны прадстаўнік.

З моманту вяртання Аамэня пад юрысдыкцыю Кітая ў САР Аамэнь паспяхова ажыццяўляецца прынцып "адна дзяржава, два лады". Шырокія правы і свабоды, якімі карыстаюцца жыхары САР, цалкам абаронены законам. Гэтыя факты не павінны скажацца, дадаў прадстаўнік ведамства.

"Я хачу падкрэсліць, што Аамэнь з'яўляецца спецыяльным адміністрацыйным раёнам Кітая. Кітай будзе працягваць рашуча забяспечваць устойлівую і паслядоўную рэалізацыю паспяховай палітыкі "адна дзяржава, два лады" з аамэньскай спецыфікай. У той жа час мы будзем цвёрда супрацьстаяць умяшанню любых знешніх сіл у справы Аамэня і ўнутраныя справы Кітая ", - заявіў афіцыйны прадстаўнік.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ