У Кітаі апублікаваная дырэктыва па ўзмацненні мастацкай крытыкі

2021-08-03 17:20:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Улады Кітая апублікавалі дырэктыву па ўзмацненні мастацкай крытыкі ў новую эпоху для садзейнічання здароваму развіццю і росквіту сацыялістычнай літаратуры і мастацтва.

Дырэктыва, сумесна выдадзеная Аддзелам прапаганды ЦК КПК, Міністэрствам культуры і турызму КНР і трыма іншымі ведамствамі, заклікае да навуковай і ўсебаковай мастацкай крытыкі, якая садзейнічае развіццю кітайскай эстэтыкі.

Дакумент заклікае да стварэння механізму супрацоўніцтва ў рэжымеанлайн і афлайн для ажыццяўлення кіраўніцтва мастацкай крытыкай з мэтай росту духоўнай вышыні, паглыблення культурнага зместу і павышэння мастацкай каштоўнасці твораў літаратуры і мастацтва.

Мастацкая крытыка павінна даваць правільныя арыенціры, ацэньваць сацыяльныя наступствы, не патураць вульгарным творам і чыста забаўляльным прадуктам, гаворыцца ў дакуменце.

Заклікаючы да таго, каб мастацкая крытыка была прафесійнай і аўтарытэтнай, дырэктыва ўказвае на прыярытэт сацыяльнай карысці і каштоўнасцяў перад інтэрнэтам-трафікам.

У дакуменце таксама адзначаецца неабходнасць задзейнічання новых медыя-платформаў і стварэння анлайн-каманды літаратурных і мастацкіх крытыкаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ